Исполнитель: Sciana
Песня: Адам
Добавил: Гость
Sciana – Адам 0
У шосты дзень Эдэма,
Я быў амаль бясконцы,
Я быў амаль што небам.
Усё, ўто трэба, ведаў,
Ды крыкнула дарога:
“Каб быць Эдэма небам,
Спытай дазвол у Бога”.
Сьвяточны ранак сёмы
Прыцішыў крыўды пекла,
Я быў амаль што вольны,
Я стаў амаль што ветрам.
Усё, што трэба, ведаў,
Ды крыкнула дарога:
“Усе вятры Эдэма
Пачаткам лічаць Бога”.
Мною дыхала зямля –
Я змог!
Я спытаў у Бога: “Я –
Таксама Бог?”
У адказ бязгучны сьмех,
Чорт зь ім.
Першы чалавечы грэх
Стаў маім!
Я – пачатак і канец жывога на Зямлі.
Я настолькі Бог, наколькі Бог – Адам.