Исполнитель: MAUZER
Песня: Гэбельс (Porna, 2010)
Добавил: Гость
MAUZER – Гэбельс (Porna, 2010) 0
Гэбельс больш дакладны, чым я, ён не спазьняецца,
Ён станоўчы мужчына, ён амаль не прыгнечаны.
Шаноўныя тэлегледачы, панарама пачынаецца.
Ён старанны патрыёт, ён адданы народу,
Безь яго ў галаве робіцца неяк пуста.
Ён вэктар ідэалягічнай моды.
Але часам хлусьні бракуе густу.
Гэбельс –
Пасьлядоўны абаронца хрысьціянскай маралі.
Гэбельс!
На першым нацыянальным тэлеканале.
Ён здаецца сабе квапнай, незалежнай прастытуткай.
Справа нават ня ў грошах, а ў падыходзе да справы.
Каньюнктура, як надвор’е, зьмяняецца хутка.
Зараз ён левы, праз гадзіну ён правы.
Навошта шукаць ва ўсім лягічнай падставы?
У тэатры лялек нехта тограе за ніткі.
Калі Гэбельс сёньня больш маўклівы й млявы,
Хутка зьмены напаткаюць нашу зьнешнюю палітыку.
Яго калега на вуліцы чакае партнэраў.
Гопнік недзе на ўскраіне гвалтуе дзяўчынку.
У Драздох сьпіць прэзыдэнт, у Менску ўсё спакойна!
Спадар Гэбельс, дазвольце паўгадзіны адпачынку!!
Сядайце, смачна есьці - лапша ўшная.
Ён забойца марных думак у пэнсіянэрскіх галовах.
Балючае жыцьцё гэтага краю –
Палова фашыстаў і мёртвых палова...
Куля зробіць тое, што ня здолела слова...