Исполнитель: J:Морс
Песня: Джала
Добавил: Гость
J:Морс – Джала 3
Ведаеш, гэта не лечыцца токам
Пашчасціла жыць у халодным паветры
Адзіныя кадры і мантры бясконца
Імкнуліся ў неба і віслі на сонцы
Абшар не складзецца ніколі ў квадратныя метры
Дык выпускай сваё джала, джала, джала, джала
Ветра на поўнач нам не хапала
Джала, джала, джала, джала
Мы будзем побач, але гэтага мала
Казкі, што прыйдзе само - толькі сумныя нарысы
Жыць трэба сёння, жыць трэба зараз
На святы ўрываемся без бранзалетаў
Хіба ў адзіноцтве складзецца твой пазл
Усяго чаго варта даможамся разам
Адчуй гэты водар апошняй хвіліны да мэты