Исполнитель: ВИА Сябры
Песня: Кудесница леса - Олеся
Добавил: Гость
ВИА Сябры – Кудесница леса - Олеся 0
Чаму так горка? Не магу я зразумець...
Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.
Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся. Бывай смуглявая, каханая,бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесься
Самотным жаўранкам зьвініць і плача май.
Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманы,
Палынны жаль смугой ахутаных дарог.
Каб я хвілінаю нанесеныя раны
Гадами ў сэрцы заглушыць сваім ня мог.
Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесься
Самотным жаўранкам зьвініць і плача май.