Исполнитель: Людзі на балоце
Песня: Людзі на балоце
Добавил: Гость
Людзі на балоце – Людзі на балоце 0
Можа памяць, а можа сумленне.
Сумныя песні за п’яным сталом
Сталі сімваламі пакалення.
Колькі разоў перамагалі свалачэй,
Пад нашымі нагамі зямля дрыжала.
Колькі згублена надзей!
Вера надзеі ўваскрасала!
Прыпеў:
Мы людзі, людзі на балоце.
Хрыплыя стогны ў парваным роце.
Людзі, людзі на балоце.
Апошнія рамантыкі ў пратухлай рыгоце.
2. Модныя спажывецкія калгасы
Рупліва друкуюць татальны падман.
Ідалы сёняшняга часу -
Ярмоленка ды Дзіма Білан.
А я не пішу тыранам раманаў,
І конь мой чакае пад дзвярыма даўно.
Я еду да койданаўскіх партызанаў,
Маё месца – на тачанках Махно!
Прыпеў: -----------
3. Я бачу ў Барысаве ды Слуцку
Крывавыя цені чырвоных катаў.
У Рэчыцы, Нясвіжы ды Навагрудку
Крывыя ўсмешкі бальшавіцкіх гадаў.
Закусіўшы гарэлкай хвілінны страх,
Сярод лясных зямлянак і вайсковых намётаў
Безназоўныя хлопцы пачыналі свой шлях
З сякерамі ды віламі супраць кулямётаў.